Музейная калекцыя “Баністыка” пачала фарміравацца ў 1983 годзе (альбом знакаў дабравольных збораў першых гадоў савецкай улады. РСФСР, 1919–1920-я гг.). Выдзелена ў асобную музейную калекцыю ў студзені 2016 г. У склад калекцыі ўваходзяць банкноты, непаштовыя маркі, латэрэйныя білеты, каштоўныя паперы. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў музейнай калекцыі з’яўляюцца:

  • альбом знакаў дабравольных збораў першых гадоў савецкай улады. РСФСР, 1919–1920-я гг.
  • білет латэрэйны. 50 рублёў. СССР, 1944 г.;
  • калекцыя савецкіх грашовых знакаў. СССР, 1930-1950-ыя гг.

На 01.01.2022 г. музейная калекцыя “Баністыка” складаецца з 924 музейных прадметаў асноўнага фонду і 24 прадмета фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.