Графіка

Музейная калекцыя “Графіка” пачала фарміравацца ў 1979 годзе (эскізы касцюмаў да спектакля А.Петрашкевіча “Францыск Скарына” Гродзенскага абласнога драмтэатра. Гродна, 1978 г.). Яна складаецца з малюнкаў (акварэль, гуаш, аловак, пяро і інш.), гравюр, літаграфій, хромалітаграфій. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў калекцыі з’яўляюцца:

  • калекцыя гравюр з рэлігійнымі сюжэтамі. Італія, ХІХ ст.;
  • эскізы касцюмаў да спектакля А.Петрашкевіча “Францыск Скарына” Гродзенскага абласнога драмтэатра. Гродна, 1978 г.;
  • гравюра. “Сон Іакава”. Заходняя Еўропа, XVIII ст.
  • альбом літаграфій. “Gedenke mein!”. Мюнхен, 1900 г.

На 01.01.2019 г. музейная калекцыя “Графіка” складаецца з 1095 музейных прадметаў асноўнага фонду і 393 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.

Close Menu