Ліставыя друкаваныя выданні

Музейная калекцыя “Ліставыя друкаваныя выданні” пачала фарміравацца ў 1980 годзе (калекцыя савецкага плаката. СССР, 1970-ыя гг.). Выдзелена ў асобную музейную калекцыю ў студзені 2016 г. У склад калекцыі ўваходзяць афішы, плакаты і ўлёткі. Аснову калекцыі складаюць савецкія агітацыйныя плакаты, плакаты і ўлёткі з выявамі Святых, дзеячоў царквы, у памяць аб розных падзеях рэлігійнага і культурнага жыцця, афішы рэлігійных і свецкіх мерапрыемстваў. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў музейнай калекцыі з’яўляюцца:

  • плакат. “Красная Армия навсегда покончила с врагами народа”.Петраград, літ. А.Ф.Маркс, 1919 г.;
  • плакат. “Прежде и теперь”. УССР, 1921 г.;
  • малюнак. Урублеўская М. Партрэт манаха. 1910 г.
  • камплекты савецкага сатырычнага плаката. Масква, 1970-ыя гг.

На 01.01.2022 г. музейная калекцыя “Ліставыя друкаваныя выданні” складаецца з 7930 музейных прадметаў асноўнага фонду і 2245 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.

 

 

Scroll to Top