Нумізматыка

Музейная калекцыя “Нумізматыка” пачала фарміравацца ў 1976 годзе (манета. 20 капеек. 1915 г., Расійская імперыя). У склад калекцыі ўваходзяць манеты, скарбы манет, жэтоны разліковыя. Для найбольшай паўнаты адлюстравання гісторыі развіцця міжнародных і ўнутраных рэлігійных адносін Беларусі калекцыя ўтрымлівае манеты розных краін свету. На многіх манетах выяўлены постаці Святых, сцэны і сімвалы рэлігійнага жыцця. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў музейнай калекцыі з’яўляюцца:

  • клад манет. Заходняя Еўропа – Рэч Паспалітая, ХVІІ-ХVІІІ стст.;
  • манета. Дырхем. Арабскі халіфат, ІХ-Х стст.;
  • манета. Тры крэйцэры. Зальцбург, 1680 г.;
  • манета. Дэнарый. Венгрыя, 1545 г.

На 01.01.2022 г. музейная калекцыя “Нумізматыка” складаецца з 1554 музейных прадметаў асноўнага фонду і 18 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.

 

 

Scroll to Top