Філакартыя

 

Музейная калекцыя “Філакартыя” пачала фарміравацца ў 1976 годзе (калекцыя паштовак з відамі Гродна. Расійская імперыя, пачатак ХХ ст.). Выдзелена ў асобную музейную калекцыю ў студзені 2016 г. У склад калекцыі ўваходзяць паштоўкі (віншавальныя, з відамі гарадоў і манастыроў, этнаграфічныя, мастацкія, персанальныя, рэлігійныя і інш.), рэпрадукцыі (рэлігійныя, мастацкія). Аснову калекцыі складаюць музейныя прадметы з выявамі сакральнай архітэктуры, Святых, дзеячоў царквы, у памяць аб розных падзеях рэлігійнага і культурнага жыцця. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў калекцыі з’яўляюцца:

  • калекцыі паштовак з відамі гарадоў Беларусі. Канец ХІХ – пачатак ХХ ст.;
  • калекцыі паштовак велікодных і калядных. Пачатак ХХ ст.
  • калекцыі рэпрадукцый з выявамі хрысціянскіх Святых. ХІХ-ХХ стст.

На 01.01.2022 г. музейная калекцыя “Філакартыя” складаецца з 8152 музейных прадметаў асноўнага фонду і 412 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.

 

 

Scroll to Top