Філатаймія

Музейная калекцыя “Філатаймія” пачала фарміравацца ў 1983 годзе (каляндар насценны на 1983 г. з выявай Папы Рымскага Яна Паўла ІІ. Польшча, 1982 г.). Выдзелена ў асобную музейную калекцыю ў студзені 2016 г. У склад калекцыі ўваходзяць календары кішэнныя, брашураваныя, перакідныя, насценныя, настольныя і іншыя. Аснову калекцыі складаюць музейныя прадметы з выявамі сакральных архітэктурных помнікаў, Святых, дзеячоў царквы, у памяць аб розных падзеях рэлігійнага і культурнага жыцця. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў калекцыі з’яўляюцца:

  • калекцыя літаграфій з календарамі на месяцы года. Расійская імперыя, ХІХ- пачатак ХХ стст.;
  • каляндар адрыўны. Санкт-Пецярбург, 1916 г.;
  • кніга. “Bielaruski kalendar”. Вільня, 1916 г.;
  • календары кішэнныя з рэлігійнымі сюжэтамі. ХХ ст.

На 01.01.2022 г. музейная калекцыя “Філатаймія” складаецца з 1510 музейных прадметаў асноўнага фонду і 94 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.

 

 

Scroll to Top