Музей – дзецям

Музей прапануе:

 

знаёмства з экспазіцыей  “Эпоха. Час. Будынак”. Экскурсанты змогуць пазнаёміцца  з гісторыей палаца ў кантэксце гарадской культуры XVIII – пач. XX ст. 

 

экскурсія па экспазіцыі  “Рэлігія і культура ў Беларусі”, пад час якой экскурсанты даведаюцца аб культуры нашых зямель, якая фарміравалася ў значнай ступені пад уплывам рэлігіі.

 

          Дадаткова (па папярэдняму ўзгадненню) музей прапануе тэматычныя экскурсіі па курсе  “Гісторыя Беларусі”:

  • Хрысціянізацыя беларускіх зямель у Х – XIV стст.
  • Праваслаўная Царква і культура ў Беларусі Х – пачатак ХХІ ст.
  • Каталіцкая Царква і культура ў Беларусі ў ХІІІ – пач. XXІ ст.
  • Уніяцкая Царква і культура на Беларусі XVIІ – сярэдзіна XIX ст.
  • Рэфармацыя. Пратэстанцкія цэрквы і культура на беларускіх землях у XVI – XVIIІ стст.

 

Квэсты:

  • I – V класы “У пошуках кніжнага скарбу”
  • I – ХІ класы “Тайна палаца Храптовіча”

 

Экскурсія з элемементамі гейміфікацыі «Як жылі заможныя гаражане». Наведвальнікі даведаюцца, як жылі  ў  XIX – пачатку ХХ стст., наведаюць фотасалон, навучацца «языку веера», згуляюць у салонныя гульні

 

Інтэрактыўны музейны занятак Доктар Х: доследы з часам” на выставе “Эвалюцыя зброі: ад першабытнасці да сярэднявечча” для 1-6 класаў

 

Тэматычная экскурсія па выставе “Эвалюцыя зброі: ад першабытнасці да сярэднявечча” для 7-11 классаў

Scroll to Top