20 мая ў 19.30 у Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі прайшло мерапрыемства “Пяць граняў шчасця”, прысвечанае Міжнароднаму дню музеяў.
Адкрыла мерапрыемства выступленне калектыву “A.N.T. Band” з інтэрпрэтацыяй сусьветных хітоў. Далей гасцей чакалі тэматычныя пляцоўкі, дзе можна было сустрэцца з гродзенскім мастаком Аляксандрам Рымарчыкам, які расказаў пра тое, як ствараліся шэдэўры жывапісу; наведаць майстар-клас па каліграфічным пісьме; адкрыць для сябе, каго хрысціяне называюць Радасцю; квіз, дзе ўдзельнікі адгадвалі знакамітых жанчын па іх фота і фактах з біяграфій; пазнаёміцца з экзатычнай музыкай кітайскіх народных інструментаў.
Працягнула праграму выступленне артыстычнай групы “Дзеўкі гарадзенскія” з Гродзенскага тэатра лялек. Завяршыў жа мерапрыемства канцэрт “Жанчына… Натхненне… Музыка” струннага квартэта “Музычная палітра”.