Буквар

Буквар

Спірыдон Собаль

Куцеін. 1631 г. Муляж

“Буквар” – кніга беларускага друкара Спірыдона Собаля. Надрукавана ў 1631 г. у заснаванай ім пры Куцеінскім манастыры брацкай друкарні. У 1636 г. “Буквар” перавыдаваўся ў брацкай друкарні ў Магілёве.

Спірыдон Собаль (? – каля 1645) – друкар, асветнік, педагог, літаратар. Сын бурмістра Магілёва Багдана Собаля. У пачатку XVII ст. – настаўнік, затым рэктар Магілёўскай брацкай школы. З 1624 г. – настаўнік Кіеўскай брацкай школы, пазней – Кіева-Магілянскага калегіума. Вярнуўшыся ў Беларусь, у 1630 г. прыняў удзел у заснаванні Куцеінскай друкарні, дзе выдаў кнігі “Брашна духоўнае”, “Малітвы паўсядзённыя”, “Буквар” і “Часаслоў”. Крыху пазней у адкрытай ім друкарні ў Буйнічах (пад Магілёвам) і ў Магілёўскай брацкай друкарні выдаваў кірыліцай кнігі маральна-павучальнага і рэлігійнага зместу. Падтрымліваў цесныя сувязі з рускімі, украінскімі і польскімі друкарамі. Ёсць меркаванне, што паміж 1640–1644 гг. прыняў манаства з імем Сільвестр ў Кіева-Пячэрскай лаўры.

Scroll to Top