“Лексікон…” Памвы Бярынды

“Лексікон славянарускі і імёнаў тлумачэнне”

Памва Бярында

Куцеін. 1653 г. Муляж

“Лексікон славянарускі і імён тлумачэнне” – самы значны твор Памвы Бярынды, над якім ён працаваў 30 гадоў. Надрукаваны ў 1627 г. у друкарні Кіева-Пячэрскай лаўры. 2-е выданне выйшла ў 1653 г. у Куцеіне пад рэдакцыяй і з прадмовай Іаіля Труцэвіча – першага ігумена Богаяўленскага манастыра. Асновай для “Лексікона” паслужыў “Лексіс” Лаўрэнція Зізанія – першы беларускі друкаваны слоўнік, выданы ў 1596 г.

Памва Бярында (свецкае імя Павел; ?–1632) – украінскі і беларускі лексікограф, друкар, пісьменнік, гравёр. Звесткі аб месцы нараджэння, нацыянальнасці, месцы вучобы не выяўлены. Валодаў старабеларускай, царкоўнаславянскай, украінскай, грэчаскай, лацінскай, польскай мовамі. У 1590-х гг. працаваў у друкарні Балабанаў у Кіеве, затым у друкарні Львоўскага брацтва. Прыняў манаства з імем Памва. Стаў архітыпографам (галоўным друкаром) друкарні Кіева-Пячэрскай лаўры. У 1630 г. атрымаў ад Іерусалімскага Патрыярха Феафана ганаровы тытул протасінгела (старшага са світы Патрыярха). Найбольш ранні яго твор – “Да Раства Хрыстова” (1616). Самы значны – “Лексікон славянарускі…”, 2-е выданне якога выйшла ў 1653 г. у Куцеіне.

Scroll to Top