Апостал Матфей

Абраз святога апостала Матфея – помнік сакральнага мастацтва XVII ст. з беларускага храма, з апостальскага рада іканастаса. У манеры яго напісання адлюстравана спалучэнне рэнесанснага стылю з мясцовымі мастацкімі традыцыямі. Прысутнічаюць характэрныя рысы беларускага жывапісу таго часу: перавага ў колеравай гаме стрыманых тонаў зялёнага, блакітнага і карычневага колераў, простанародны тыпаж, увядзенне ў кампазіцыю скупога пейзажу.

Scroll to Top