Кафля

У 2-й палове XVII – пачатку XVIII ст. беларускія майстры наладзілі ў Расіі, дзе была распаўсюджана манахромная кафля, вытворчасць цаніннай (паліхромнай паліўной). Высокай якасцю вылучаліся кафляныя вырабы з майстэрні Сцяпана Іванова (па мянушцы Палубес) – выхадца з Мсціслава. Магчыма, з яго асяродка паходзіць і прадстаўленая ў экспазіцыі кафля з выявай херувіма. Дэкаратыўныя кафлі ў адзначаны перыяд адрозніваліся спалучэннем рэнесансных і барочных матываў, шырокім выкарыстаннем паліхроміі. Імі аздаблялі грамадскія і культавыя збудаванні.

Scroll to Top