Абраз Тайная Вячэра , абраз Хрыстос Уседзяржыцель, Абклад Фёдараўскага абраза Маці Божай , Кіеўскі абраз Маці Божай

 Абраз. Хрыстос Уседзяржыцель

Расія. 1-я палова XIX ст.

Дошка, ляўкас, алей, серабро, выбіццё, гравіроўка

Абклад Фёдараўскага абраза Маці Божай

Расія. 1790 г.

Серабро, чаканка, гравіроўка

Кіеўскі абраз Маці Божай

Расія. XIX ст.

Дошка, ляўкас, тэмпера

Мастацкія прыёмы, выкарыстаныя ў раме абраза “Тайна вячэра”, у абкладах абраза “Хрыстос Уседзяржыцель” і Фёдараўскага абраза Маці Божай, – прыклад уплыву культуры барока на традыцыйнае культавае мастацтва. Праз беларускія і ўкраінскія землі культура барока пашыралася на ўсход. Узмацненне яе ўплыву на рускае мастацтва адбылося пасля вайны 1654–1667 гг., падчас якой вялікая колькасць беларускіх майстроў была пераселена ў Расію. Іх творчасць пакінула прыкметны след у культурным жыцці і мастацтве Маскоўскай дзяржавы.

Scroll to Top