Дзімітрый Растоўскі

 

Абраз. Свяціцель Дзімітрый Растоўскі

Расія. Каля 1870 г.

Дошка, ляўкас, тэмпера, пазалота, серабро, чаканка

 

Дзімітрый Растоўскі (свецкае імя Туптала Даніла Савіч; 1651–1709) – праваслаўны святы, царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расіі, пісьменнік, прапаведнік. Вучыўся ў Кіева-Магілянскай акадэміі. У 1668 г. прыняў манаства. У 1677–1679 гг. жыў у Вялікім Княстве Літоўскім, прапаведаваў у Вільні і Слуцку, наведаў Навадворскі, Грозаўскі, Старчыцкі манастыры, вёў барацьбу з уніятамі. З 1701 г. – мітрапаліт Сібірскі, з 1702 г. – Растоўскі і Яраслаўскі. Аўтар шматлікіх літаратурных твораў, з якіх найбольшую вядомасць набылі Чэцці-Мінеі. Кананізаваны ў 1757 г.

Кнігі жыцій святых (Чэцці-Мінеі) – найбольш поўны збор жыцій праваслаўных святых (у 4 частках), які быў складзены свяціцелем Дзімітрыем Растоўскім на працягу 1689–1705 гг. Прызначаны для чытання на кожны дзень месяца. У 1702 г. у Магілёўскай брацкай друкарні перавыдадзена 1-я частка збору (жыціі святых за верасень – лістапад). Пазней перавыдаваліся неаднаразова.

Scroll to Top