Сімяон Полацкі

Сімяон Полацкі (свецкае имя Самуіл Гаўрылавіч (паводле некаторых звестак – Емяльянавіч) Пятроўскі-Сітняновіч, 1629–1680) – беларускі паэт, драматург, перакладчык, педагог, царкоўны і грамадскі дзеяч. Каля 1650 г. скончыў Кіева-Магілянскі калегіум, да 1653 г. вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі. З сярэдзіны 1650-х гг. да 1664 г. – настаўнік брацкай школы Полацкага Богаяўленскага манастыра. У 1656 г. прыняў манаства пад імем Сімяон. З 1664 г. жыў у Маскве, дзе арганізаваў “лацінскую” школу пры Заіканаспаскім манастыры, заснаваў незалежную ад патрыяршай цэнзуры Верхнюю друкарню. Быў першым прыдворным паэтам і выхавацелем дзяцей цара Аляксея Міхайлавіча. Аўтар вялікай колькасці тэалагічных, энцыклапедычных і паэтычных твораў. Прапаведніцкая дзейнасць яго адлюстравана ў двух зборніках – “Абед душэўны” і “Вячэра душэўная”.

Пропаведзі, якія ўвайшлі ў зборнік “Вячэра душэўная”, былі напісаны Сімяонам Полацкім у 1676 г. Выдадзены ў 1683 г. у заснаванай ім у Маскве Верхняй друкарні яго паслядоўнікам і сакратаром Сільвестрам Мядзведзевым. У экспазіцыі – копіі аркушаў з кнігі.

Scroll to Top