Пацір – літургічны сасуд, часта называецца проста чашай. Выкарыстоўваецца падчас літургіі для здзяйснення Таінства Еўхарыстыі, затым выносіцца ў храм для прычашчэння веруючых. Сімвалізуе Прасвятую Дзеву, у якой змяшчаўся Незмяшчальны Бог да Свайго Раства. Пацір – сімвал літургіі (Еўхарыстыі), ён нагадвае хрысціянам аб той чашы, якую Хрыстос даў вучням на Тайнай Вячэры.
