Дыскас са звяздзіцай

Дыскас – літургічны прадмет, на які падчас богаслужэння кладзецца агнец – выразаная асобым чынам з вялікай богаслужэбнай прасфары́ сярэдняя частка. Па вучэнні Царквы, падчас адпраўлення Таінства Еўхарыстыі хлеб агнца ператвараецца ў сапраўднае Цела Хрыстова. Гэта адбываецца на дыскасе, які ў гэты час знаходзіцца на Святым прастоле. Дыскас нагадвае веруючым об тым посудзе, з якога падчас Тайнай Вячэры Ісус Хрыстос раздаваў хлеб Сваім вучням. Разам з тым круглы дыскас з’яўляецца сімвалам вечнасці (не мае ні пачатку, ні канца) – гэта азначае вечнасць Царквы Хрыстовай.

Звяздзіца – літургічны прадмет, які падчас богаслужэння ставяць на дыскас з падрыхтаваным агнцам. Пры гэтым звяздзіца азначае зорку, якая прывяла валхвоў у пячору, дзе нарадзіўся Хрыстос. Яна мае і практычнае значэнне: захоўвае агнец і размешчаныя на дыскасе часціцы ад змяшчэння, калі дыскас накрываецца пакровамі. Звяздіцу стаў выкарыстоўваць падчас богаслужэння свяціцель Іаан Залатавуст, да гэтага ведалі толькі пацір і дыскас.

Scroll to Top