Даразахавальніца – літургічны прадмет. Прызначана для захоўвання Святых Дароў. Знаходзіцца ў алтары храма на Святым прастоле. Звычайна зроблена ў выглядзе храма ці капліцы. Калі ўзнікае патрэба прычасціь цяжка хворага, Святыя Дары з даразахавальніцы перакладваюцца ў дараносіцу і прыносяцца хвораму ў дом ці ў бальніцу.
