Святкаванне абразу Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” устаноўлена ў памяць пра цуд, які, згодна паданню, адбыўся ў Маскве ў 1648 г. з Яўфіміяй Савелавай, роднай сястрой Патрыярха Іакіма. Згодна царкоўнаму паданню, старыца была цяжка хворая, не магла падняцца з ложка без дапамогі. Аднойчы, прачнуўшыся раніцай, Яўфімія доўга і старанна малілася, затым, са старонняй дапамогай прыпадняўшыся на ложку, звярнулася са слязамі і малітвай да Царыцы Нябеснай. Падчас малітвы Яўфімія пачула голас Маці Божай, якая загадала ёй адшукаць у храме Праабражэння (у Маскве на Ардынцы) вобраз “Усіх тужлівых Радасць” і адслужыць малебен з водаасвячэннем. Выканаўшы волю Прасвятой Багародзіцы, пасля стараннай малітвы перад іконай старыца ачуняла.
