Абраз Маці Божай “Усіх тужлівых Радасць” з грошыкамі

Царква захавала гісторыю з’яўлення гэтай святыні. 23 ліпеня 1888 г. падчас навальніцы маланка ўдарыла ў капліцу на ўскраіне Санкт-Пецярбурга, у якой знаходзіўся абраз “Усіх тужлівых Радасць”. З разбітай пры гэтым скарбонкі да яго прыліплі 12 медных грошыкаў. Захаваны і цудоўным чынам абноўлены вобраз праславіўся цудамі. Да пачатку XX ст. ікона “Усіх тужлівых Радасць” з грошыкамі стала адной з самых шанаваных у Санкт-Пецярбургу. Спісы з яе распаўсюджваліся і ўшаноўваліся праваслаўнымі вернікамі па ўсёй Расійскай Імперыі. Сёння першавобраз з грошыкамі знаходзіцца на сваім гістарычным месцы – у адроджанай капліцы ў Санкт-Пецярбургу.

Scroll to Top