Святы прападобны Серафім Сароўскі (1760–1833; свецкае імя Прохар Машнін) – манах Сароўскай пустыні. Сваімі незвычайнымі подзвігамі нагадваў выбітных падзвіжнікаў усходняга манаства. Па ўзоры святога Сімяона Стоўпніка прастаяў у малітве на адным камені тысячу дзён ў келлі, на другім – тысячу начэй у лесе. Слава аб яго манаскім жыцці прыцягвала да яго тысячы наведвальнікаў, многія з якіх пад уплывам яго размоў і павучанняў цалкам змянялі сваё жыццё. Заснаваў жаночую абіцель у Дзівеева (зараз Серафіма-Дзівееўскі манастыр), прымаў удзел ва ўпарадкаванні Ардатаўскай жаночай абіцелі і Зеленагорскай абшчыны. Памёр 2 студзеня 1833 г. у сваёй келлі ў малітве перад абразом Маці Божай “Замілаванне”. У 1903 г. адбылося адкрыццё яго мошчаў і кананізацыя.