Праведны Іаан Кранштацкі (свецкае імя Іаан Ільіч Сергіеў; 1829–1908) – святы Рускай Праваслаўнай Царквы, протаіерэй Кранштацкага Андрэеўскага сабора. Вёў актыўную пастырскую, прапаведніцкую і дабрачынную дзейнасць. Кананізаваны Замежнай Рускай Праваслаўнай Царквой у 1964 г., у 1990 г. – Русскай Праваслаўнай Царквой Маскоўскага Патрыярхату.
У пачатку XX ст., праязджаючы Гродна па дарозе ў Варшаву, будучы святы ахвяраваў Свята-Уладзімірскай (Занёманскай) царкве 100 рублёў, на якія быў набыты лес для далейшага яе добраўпарадкавання. У памяць аб гэтай падзеі ў храме знаходзіцца абраз Святога Іаана Кранштацкага.