Еўфрасіння Полацкая

Перанясенне мошчаў прападобнай Еўфрасінні з Кіева ў Полацк у 1910 г.

Фотакопіі

У канцы XIX – пачатаку XX ст. новы імпульс атрымала шанаванне асветніцы і апякункі зямлі беларускай прападобнай Еўфрасінні, ігуменні полацкай. У 1910 г. адбыліся ўрачыстасці з нагоды перанясення з Кіева-Пячэрскай лаўры ў Полацкі манастыр мошчаў Святой Еўфрасінні. Па шляху перамяшчэння мошчаў увесь час адпраўляліся малебны і акафісты, падчас стаянак арганізоўваліся хрэсныя хады, служыліся ўсяночныя і літургіі ў храмах.

“Прападобная Еўфрасіння, князёўна Полацкая”

Пасялянін Я. Санкт-Пецярбург. 1910 г.

Кніга была напісана да ўрачыстасцей з нагоды перанясення мошчаў прападобнай Еўфрасінні Полацкай з Кіева ў Полацк.

Яўгеній Мікалаевіч Пагожаў (1870–1931) – яркі і пладавіты духоўны пісьменнік, які працаваў пад псеўданімам Пасялянін. Прыняў у гады ганенняў на Праваслаўную Царкву смерць за веру. Яго творчасць, якая пачалася з бласлаўлення прападобнага Амвросія Опцінскага, працягвалася больш за чвэрць стагоддзя і пакінула прыкметны след у царкоўна-асветніцкай літаратуры. Большую частку сваіх прац ён прысвяціў жыццяпісам святых угоднікаў і падзвіжнікаў веры розных часоў. Яго кніга “Маці Божая. Поўнае ілюстраванае апісанне Яе зямнога жыцця і прысвечаных Яе жыццю цудатворных ікон” (Санкт-Пецярбург, 1914) стала найлепшай сярод усіх работ, прысвечаных гэтай важнай для праваслаўных вернікаў тэме.

Scroll to Top