Гродзенскае Сафійскае праваслаўнае брацтва

Харугва Гродзенскага Сафійскага праваслаўнага брацтва

Беларусь. Пачатак XX ст.

Аксаміт, нітка металічная, дрэва, жывапіс, шыццё

Паштоўкі з відамі Сафійскага сабора ў Гродне

Вільня. Пачатак XX ст.

Памятка Гродзенскага Сафійскага праваслаўнага брацтва

Гродна. Пачатак XX ст.

Знак нагрудны Гродзенскага Сафійскага брацтва

Гродна. Пачатак XX ст.

Серабро, гравіроўка, эмаль

Паштоўка з відам Сафійскага сабора ў Гродне

Германія. 1915–1919 гг.

Брацкая пасхальная кніжка

Гродна. 1912 г.

Гродзенскае Сафійскае праваслаўнае брацтва заснавана ў 1882 г. у гонар “цара-пакутніка, імператара Аляксандра ІІ” па ініцыятыве прыхаджан Сафійскага сабора. Пры брацтве існавала пачатковае аднакласнае вучылішча з філіяламі ў бліжэйшых вёсках, Дамскі дабрачынны гурток (з 1888 г.). Братчыкі прымалі ўдзел у заснаванні Гродзенскага царкоўна-археалагічнага камітэта (1904 г.), фінансава дапамагалі бедным і ахвярам войнаў. Брацтва афіцыйна прыпыніла дзейнасць у жніўні 1915 г. Гродзенскі кафедральны Сафійскі сабор – былы каталіцкі храм у Гродне (фарны касцёл, касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі, Фара Вітаўта). Першапачаткова драўляны, пабудаваны пасля 1392 г. На яго месцы ў 1584–1587 гг. па загаду Стэфана Баторыя пабудаваны мураваны касцёл у гатычна-рэнесансавым стылі. Неаднаразова быў пашкоджаны падчас войнаў і пажараў, затым аднаўляўся. У 1804 г. быў перададзены Праваслаўнай Царкве. У 1807 г. асвячоны як Сафійскі сабор. Неаднаразова рамантаваўся і перабудоўваўся. У 1896–1899 гг. перабудаваны ў псеўдарускім стылі (архітэктар М.Чагін). У 1920 г. храм быў вернуты католікам і перабудаваны ў гатычным стылі. У 1961 г. узарваны. У 1992–1993 гг. на яго месцы праведзены археалагічныя раскопкі.

З адраджэннем у 1992 г. Гродзенскай епархіі была адроджана і дзейнасць Сафійскага брацтва пры Гродзенскім кафедральным Свята-Пакроўскім саборы.

Scroll to Top