Паштоўка з відам Брацкай царквы ў Брэст-Літоўску

Пабудавана ў 1904–1906 гг. з цэглы. Будаўніцтва вялося на ахвяраванні маракоў і афіцэраў – удзельнікаў Руска-японскай вайны, якія лічылі свяціцеля Мікалая Цудатворца сваім заступнікам, а таксама на сродкі брацтва ў гонар свяціцеля Мікалая і прападобнага Афанасія, ігумена Брэсцкага. Помнік рэтраспектыўна-рускага стылю: крыжова-купальны храм руска-візантыйскага напрамку з элементамі маскоўскага царкоўнага дойлідства XVII ст.

Scroll to Top