Кожнае брацтва мела свой статут. Па жаданні заснавальнікаў і членаў брацтва ў ім адлюстроўваліся мэты і задачы аб’яднання, абавязкі і правы братчыкаў. Статут складаўся на аснове закона 1864 г. “Асноўныя правілы для заснавання праваслаўных царкоўных брацтваў”, узгадняўся з губернскім кіраўніцтвам і зацвярджаўся кіруючым архірэем.
