Часопіс “Гродзенскія епархіяльныя ведамасці” – орган Гродзенскай духоўнай кансісторыі, які выдаваўся штотыднёва ў 1901–1914 гг. у Гродне на рускай мове. Рэдактарамі былі М.Дзікоўскі і М.Шалуцінскі. У неафіцыйным аддзеле часопіса публікаваліся гістарычныя дакументы, успаміны, навуковыя артыкулы, асабліва па царкоўнай гісторыі, у тым ліку на беларускіх землях. Сярод іх – “Гродзенскія праваслаўныя цэрквы ў XVI ст.” (1904) і “Лёс праваслаўя ў сувязі з гісторыяй лацінства і уніі ў Гродзенскай губерні ў XIX ст. (1794–1900)” Я.Ф.Арлоўскага, “Кароткі гістарычны нарыс праваслаўя ў межах цяперашняй Гродзенскай губерні і жыццё святога прападобнамучаніка Афанасія (Філіповіча)” І.У.Карчынскага і інш.
