Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч

Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч (1731–1826) – першы мітрапаліт Каталіцкай Царквы ў Расійскай Імперыі, магілёўскі арцыбіскуп, вучоны, мецэнат. Прыхільнік ідэй гуманізму і асветніцтва. Спрыяў адкрыццю школ, развіццю кнігадрукавання.

Быў найбольш значнай сярод каталіцкага духавенства фігурай у палітычным і культурным жыцці Расійскай Імперыі. Ішоў на адкрыты саюз з царскай уладай. Увесь час імкнуўся да пашырэння сваіх кананічных паўнамоцтваў, але заўсёды атрымліваў адмову ад Апостальскай Сталіцы. Пры яго жыцці становішча Каталіцкай Царквы ў Расійскай Імперыі заставалася стабільным.

Scroll to Top