Габрыэль Грубер (1740–1805) – генерал ордэна езуітаў у Расійскай Імперыі (1802–1805), вучоны-энцыклапедыст, мастак, архітэктар. У 1784–1800 гг. выкладаў у Полацкім калегіуме прыродазнаўчыя і матэматычныя дысцыпліны, архітэктуру. Распрацаваў праект новага корпуса калегіума (1785), стварыў фізіка-матэматычны кабінет і хімічную лабараторыю, сабраў карцінную галерэю. Прыцягваў здольных да мастацтва юнакоў да роспісу інтэр’ераў. У 1787 г. адкрыў друкарню.
