Полацкі езуіцкі калегіум

Комплекс Полацкага калегіума езуітаў – маштабны горадабудаўнічы праект Прыдзвіння – будаваўся на працягу 2-й пал. ХVІІІ – пач. ХІХ ст. Цэнтральны ўваход, корпус з калонамі і аркамі, у якім размяшчаліся карцінная галерэя, музей, хімічная лабараторыя, абсерваторыя і кабінеты (архітэктурны, фізічны, мінералагічны, этнаграфічны), пабудаваны па праекце Г. Грубера. Новы будынак аб’яднаў карпусы калегіума ў адзін велічны ансамбль агульнай плошчай 7180 м2.

У друкарні калегіума было выдадзена 494 кнігі – па гісторыі, філасофіі, геаграфіі, а таксама творы мастацкай літаратуры. З ліку падручнікаў па матэматыцы – “Элементарная геаметрыя” выкладчыка калегіума Якоба Кандрау. Для школьнага тэатра была надрукавана камедыя “Дзівак” выкладчыка калегіума паэта і гісторыка Нікадзіма Мусніцкага.

Scroll to Top