Цэнтрам рэлігійнага жыцця ў Каталіцкай Царкве з’яўляецца манстранцыя. Манстранцыя (лац. monstrantia ад monstrare – паказваць) – літургічнае начынне, у якім выстаўляюцца (ці пераносяцца) Святыя Дары (госціі) для асаблівага ўшанавання. Атрымала распаўсюджанне ў сувязі з уяўленнем аб Хрысце, Які рэальна прысутнічае ў Еўхарыстыі, і ўстанаўленнем спецыяльнага свята Божага Цела. Манстранцыя вядома з ХІV ст. З ХVІІ ст. прыняла выгляд плоскага начыння ў форме сонца з празрыстым акенцам пасярэдзіне для госціі.
