Мінскі касцёл Святой Тройцы – помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. У 1871–1897 гг. пры касцёле працавала вучылішча арганістаў – адзіная ў Расійскай Імперыі навучальная ўстанова падобнага роду. Вучні займаліся па спецыяльнай пяцігадовай праграме. Праводзіліся заняткі па фартэпіяна, скрыпцы, спевах, тэорыі музыкі. Выкладаліся руская мова і латынь.
У экспазіцыі прадстаўлена кніга з бібліятэкі вучылішча – “Римско-католический алтарик”.
