Святая Цэцылія – раннехрысціянская святая мучаніца ІІІ ст.
У ХІХ ст. у каталіцкай музыцы адбываліся важныя рэформы ў рэчышчы руху, які атрымаў назву ад імя нябеснай апякункі музыкантаў – Святой Цэцыліі (цэцыліянства). Прыхільнікі гэтага руху выступалі за аднаўленне традыцыйнага музычнага выканальніцтва (аднаўленне аднагалосых спеваў і паліфаніі старых майстроў), падтрымлівалі спевы вернікаў і касцельных хораў, клапаціліся аб арганістах і іх выхаванні.
