Каталіцкае духавенства надавала вялікае значэнне рэлігійнаму выхаванню вернікаў. Узорам для наследавання служылі прыклады са Свяшчэннага Пісання. Сюжэт “Бласлаўленне дзяцей” грунтуецца на Евангеллях ад Мацвея, Марка, Лукі. Не абцяжараныя грахамі дзеці стаяць бліжэй да Хрыста і ў гэтым сэнсе з’яўляюцца прыкладам для наследавання: “Калі хто не прыме Валадарства Божага як дзіця, не ўвойдзе ў яго” (Марк. 10, 15).
