Газета “Беларус” (1913–1915) – грамадска-палітычнае, літаратурна-мастацкае і рэлігійна-асветніцкае выданне. Было разлічана пераважна на каталіцкую частку беларускіх сялян і інтэлігенцыі. У праграмных артыкулах газета выступала за беларускае нацыянальнае адраджэнне, прытрымлівалася ідэі адзінства культуры, асветы і хрысціянскай веры.
