Пасевіна Антоніа (1533–1611) – езуіт, дыпламат, рэлігійны пісьменнік, папскі пасланнік у Маскве (1581–1582), пасрэднік у заключэнні Ям-Запольскага перамір’я (1582) у Інфлянцкай вайне (1558–1582) паміж Маскоўскім царствам і Рэччу Паспалітай.
У трактаце “Масковія” (1586) распрацаваў план пашырэння царкоўнай уніі сярод праваслаўных Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы. Заснаваў папскую семінарыю ў Вільні (1582).
