Пацей Іпацій (1541–1613) – уніяцкі мітрапаліт (1599–1613), епіскап Уладзіміра-Берасцейскі (1593–1613), адзін з ініцыятараў і арганізатараў Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г. На пасадзе мітрапаліта садзейнічаў умацаванню пазіцый Уніяцкай Царквы ў Рэчы Паспалітай. Заснаваў семінарыю пры віленскім манастыры Св. Тройцы (1601). Аўтар шэрагу палемічных твораў і казанняў.
