Фератрон (лац. feretron – насілкі) – двухбаковы перасоўны алтарык на падстаўцы, упрыгожаны разьбой. Выкарыстоўваўся католікамі лацінскага абраду, а затым уніятамі падчас працэсій. Усталёўваўся ў храме ў якасці бакавога алтара.
Маці Божая Апека (італ. Madonna della Miserіcordia – Маці Міласэрнасці) – іканаграфічны тып, які сфарміраваўся ў ХІІІ ст. у каталіцкай традыцыі. Сімвалізаваў заступніцтва Багародзіцы за ўсіх хрысціян. У XVII–XVIIІ стст. культ абразоў Маці Божай Апекі распаўсюдзіўся сярод уніятаў і праваслаўных Рэчы Паспалітай.
