Булгак Іасафат (1758–1838) – уніяцкі мітрапаліт (1817–1838), архіепіскап Полацкі (1833–1838), старшыня Грэка-ўніяцкай калегіі (1828–1838), віцэ-прэзідэнт Расійскага біблейскага таварыства, доктар багаслоўя. Выступаў за захаванне Уніяцкай Царквы, хоць актыўна не супрацьдзейнічаў рэформам І. Сямашкі. Са смерцю І. Булгака (1838) знікла апошняя перашкода на шляху скасавання царкоўнай уніі.
