Мікалай Радзівіл (Чорны) (1515 – 1565 г.) – дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, мецэнат. Падтрымліваючы палітычны саюз ВКЛ з Польшчай, адстойваў суверэнітэт сваёй краіны. Узначальваў рэфармацыйны рух у ВКЛ. На пач. 1550-х г. далучыўся да лютэранскай царквы, у сяр. 1550-х г. перайшоў у кальвінізм, у апошнія гады жыцця падтрымліваў антытрынітарыяў. Заснаваў шэраг кальвінісцкіх збораў (збор – храм альбо абшчына), друкарняў. Стаяў ля вытокаў нясвіжскіх бібліятэкі і мастацкай галерэі.
