Партрэт. Багуслаў Радзівіл

Багуслаў Радзівіл (1620 – 1669 г.) – ваенны і дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат.  Прыхільнік кальвінізму. Неаднаразова выбіраўся паслом на сеймы Рэчы Паспалітай, дзе выступаў у абарону кальвіністаў. Падтрымліваў кальвінісцкія зборы і школы. Сабраў у Слуцку архіў і бібліятэку. Сярод каштоўных рукапісаў у бібліятэцы захоўваўся Радзівілаўскі летапіс.

Scroll to Top