Скульптура “Васіль Цяпінскі”

Васіль Цяпінскі (Васіль Мікалаевіч Амельяновіч, 1530(?)–1603(?)г.) – гуманіст, кнігавыдавец, перакладчык, пісьменнік. Кальвініст, пазней антытрынітарый памяркоўнага крыла. Яго светапогляд фарміраваўся пад уплывам ідэй Сымона Буднага. Удзельнічаў у некалькіх сінодах (з’ездах) пратэстантаў. У 1570-я г. на свае сродкі заснаваў друкарню (магчыма, у маёнтку Цяпін, сучасная в. Цяпіна Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.). Уся перакладчыцкая і друкарская дзейнасць Васіля Цяпінскага вялася ім з патрыятычных памкненняў, “своей Русі услугуючи”.

Scroll to Top