У экспазіцыі “Пасля Катастрофы. З гісторыі гродзенскіх яўрэяў” прадстаўлены прадметы, звязаныя з лёсамі гродзенскіх яўрэяў, якія перажылі страшныя часы Халакосту, якія змагаліся з ворагам на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у партызанскіх атрадах і падполлі, у мірны час якія развівалі і ўмацоўвалі прамысловасць, медыцыну, культуру і адукацыю Гарадзенскай вобласці. Паказаны гісторыі габрэяў, якія нарадзіліся у Гродне, але пасля працавалі ў іншых месцах і захавалі памяць аб сваім мінулым, і тых, хто аднавіў гарадзенскую габрэйскую абшчыну, звязаўшы сваё жыццё з нашым горадам пасля вайны. Адмысловае і пачэснае месца ў экспазіцыі займаюць праведнікі свету – асобы неяўрэйскага паходжання, якія ратавалі яўрэяў падчас Халакоста.