Са жніўня 2023 года Гродзенскім дзяржаўным музеем гісторыі рэлігіі (Гродна, Рэспубліка Беларусь) і Дзяржаўным музеем гісторыі рэлігіі (Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя) дзейнічае пагадненне аб супрацоўніцтве, мэтамі якога з’яўляецца захаванне традыцый і культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, садзейнічанне развіццю і адукацыі.
Для дасягнення гэтых мэт музеі плануюць правядзенне сумесных праектаў, удзел у анлайн-мерапрыемствах, навуковых канферэнцыях і семінарах, абмен інфармацыяй.
Каб заставацца ў курсе правадзімых у межах пагаднення мерапрыемстваў сачыце за публікацыямі на сайце музея і ў сацыяльных сетках.