18 траўня Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі прыняў гасцей на традыцыйным мерапрыемстве, прысвечаным Міжнароднаму дню музеяў. Гасцей чакалі:
- выступленне артыстаў Гродзенскай абласной філармоніі
- пошукі страчанага скарбы роду Храптовічаў
- вывучэнне таемнай мовы японскага кімано
- квіз, дзе госці даведаліся наколькі добра яны разбіраюцца ў мастацтве
- знаёмства з сімваламі Вялікадня ў хрысціянстве і юдаізме
- пазнавальная гульня «Уладар тысячы труб» у Лютэранскай царкве Святога Яна
- прагляд спектакля «Асобная хатка на Васільеўскім» у Гродзенскім абласным тэатры лялек