19 ліпеня ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі прайшла праграма, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На мерапрыемстве “Тэрыторыя памяці” жыхарам і гасцям горада Гродна прэзентавалі канцэртную праграму “Беларусь памятае”, падрыхтаваную навучэнцамі Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, прадэманстравалі кадры кінахронікі ваенных гадоў. Вечар завяршыўся паказам мастацкага фільма «Я родам з дзяцінства».