У дворыку Музея гісторыі рэлігіі прагучалі сусветныя хіты ў джазавай інтэрпрэтацыі.
Элвіс Прэслі, Адэль, Фрэнк Сінатра, Стынг – самыя вядомыя і любімыя хіты ў выкананні @art_machine_band і запрошанага госця @ andreikleschev ⠀
Саксафон, басэтля, клавішы, барабаны, бас-гітара – інструменты гучалі проста чароўна.
Гэты вечар запомніўся не толькі сапраўдным знатакам джаза, але і ўсім, хто вырашыў проста цудоўна правесці час.