На музейным занятку з інтэрактыўным блокам «Калі не было смартфонаў» удзельнікі даведаюцца, якімі спосабамі людзі перадавалі інфармацыю ў розныя гістарычныя перыяды, пачынаючы з першабытна-абшчыннага. Юныя наведвальнікі максімальна ўцягнуты ў працэс. Яны зробяць малюнкі вуглём па аналогіі з наскальным жывапісам, пазнаёмяцца з сімволікай абраза і храмавага будаўніцтва гродзенскай архітэктурнай школы, даведаюцца літары царкоўнаславянскага алфавіту і адгадаюць некаторыя словы, пазнаёмяцца з гісторыяй з’яўлення кнігадрукавання і дзейнасцю Францыска Скарыны. І напрыканцы запісваюць на спецыяльных картках гусіным пяром упадабаныя выказванні беларускага першадрукара.