Рыгор Данелян. Унутранае святло

Рыгор Данелян нарадзіўся 28 мая 1950 г. у Тбілісі. У 1964 г. скончыў цэнтральную мастацкую школу ў Тбілісі, у 1973 г. – Ерэванскі дзяржаўны мастацка-тэатральны інстытут (з адзнакай).

З пачатку 1990-х гг. Р. Данелян жыў і працаваў у Беларусі, якая стала яго другой радзімай. Па словах дачкі Лусінэ, “Беларусь ён лічыў месцам свайго другога, “духоўнага нараджэння” яшчэ і таму, што пачаў займацца раджа-ёгай і быў упэўнены, што яго прыезд у гэтую краіну быў прадвызначаны звыш. Менавіта гэтая духоўная практыка прывяла яго ад вонкавага да ўнутранага пазнання. Тут, у Беларусі, змяніліся і працы, яны набылі іншае адценне – унутранае святло”. Рыгор Данелян быў адным з вядомых прадстаўнікоў армянскай супольнасці Беларусі, прымаў удзел у грамадскім жыцці. Творца пакінуў гэты свет 13 мая 2021 г. у Мінску. Яго працы знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях розных краін Еўропы, Азіі і Амерыкі.   

На прапанаванай наведвальнікам выстаўцы прадстаўлены работы 1990-х – 2010-х гг., выкананыя ў разнастайных мастацкіх тэхніках. Іх сюжэты звязаны з гісторыяй тэатральнага мастацтва, міфалогіяй, філасофіяй, біблейскімі паданнямі. Мастак у сваёй творчасці своеасабліва спалучыў мастацкія традыцыі розных народаў.

Scroll to Top