Выстаўка “Запрашэнне на Свята”

80-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецц

Выстаўка “Запрашэнне на Свята”

Зноў сустракаем мы мірны квітнеючы май, напоўнены спевам птушак, звонкім смехам дзяцей, шчасцем маладых матуль і вялікай радасцю стваральнай працы. Восемдзесят гадоў мінула з та­го памятнага дня, калі над Бер­лі­нам узвіўся пераможны сцяг інашы бацькі, дзяды і прадзеды паставілі кропку ў страшнай кровапралітнай вайне з фашызмам. Многія з іх цаной свайго жыцця падарылі нам мірнае неба, жыццё і гэту прыгожую вясну.

Дзень 9 Мая напаўняе нашы сэрцы асаблівай душэўнай цеплынёй і шчырай удзячнасцю да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Нізкі ім паклон! На жаль, з кожным годам іх становіцца ўсё менш. Сёння ў Беларусі пражываюць крыху больш за 800 ветэранаў. Кожнаму з іх жадаем як мага даўжэй быць прыкладам мужнасці і бадзёрасці духу і яшчэ шмат гадоў разам з удзячнымі нашчадкамі адзначаць свята Вялікай Перамогі!

На выстаўцы прадстаўлены фатаграфіі і разнастайныя прадметы з іншых фондавых калекцый Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі, якія адлюстроўваюць значэнне і традыцыі святкавання Дня Перамогі ў розныя гады пасляваеннай гісторыі нашай краіны. Запрашаем наведвальнікаў музея разам з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны стаць непасрэднымі ўдзельнікамі гэтага вялікага Свята!

Куратар выставы – Ахотніцкая Ірына Васільеўна, загадчык аддзела навукова-фондавай работы

Scroll to Top